We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ІСАІ 15

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ІСАІ 14 ІСАІ ІСАІ 16 →

1Прароцтва пра Маава. - Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!

2Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды.

3На вуліцах яго падпярэзваюцца вярэтаю; на дахах яго і на плошчах яго ўсё галосіць, тоне ў сьлёзах.

4І лямантуе Эсэвон і Элеала: голас іх чуецца да самай Яацы; за імі і воіны Маава галосяць; душа яго абурана ў ім.

5Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;

6бо воды Німрыма счэзьлі, лугі засохлі, трава выгарэла, - прапала зялёнае.

7Таму яны рэшткі сабранага і ашчаджанага імі пераносяць за раку Аравійскую.

8Бо лямант па ўсіх межах Маава, да Эглайма плач ягоны;

9бо воды Дымона напоўніліся крывёю, і Я навяду на Дымон яшчэ новае, - ільвоў на ўцекачоў з Маава і на тых, што засталіся ў краіне.

← ІСАІ 14 ІСАІ ІСАІ 16 →

ІСАІ 15 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)