We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

БЫЦЦЁ 21

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← БЫЦЦЁ 20 БЫЦЦЁ БЫЦЦЁ 22 →

1І паглядзеў Гасподзь на Сарру, як сказаў; і зрабіў Гасподзь Сарры, як казаў.

2Сарра зачала і нарадзіла Абрагаму сына ў старасьці ягонай у час, пра які казаў яму Бог;

3і даў Абрагам імя свайму сыну, які нарадзіўся ў яго, якога нарадзіла яму Сарра: Ісаак;

4і абрэзаў Абрагам Ісаака сына свайго, на восьмы дзень, як наказаў яму Бог.

5Абрагаму было сто гадоў, калі нарадзіўся яму Ісаак, сын ягоны.

6І сказала Сарра: сьмех учыніў мне Бог; хто ні пачуе пра мяне, засьмяецца.

7І сказала; хто сказаў бы Абрагаму: Сарра будзе карміць дзяцей грудзьмі? бо ў старасьці яго я нарадзіла сына.

8Дзіця вырасла і аднята ад грудзей; і Абрагам наладзіў вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак адняты быў ад грудзей.

9І ўбачыла Сарра, што сын Агары Егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насьміхаецца,

10і сказала Абрагаму: выгані гэтую рабыню і сына яе, бо ня спадкуе рабынін сын гэты з сынам маім Ісаакам.

11І здалося гэта Абрагаму даволі няпрыемным дзеля сына ягонага.

12Але Бог сказаў Абрагаму: не засмучайся за хлопчыка і рабыню тваю; ва ўсім, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо ў Ісааку назавецца табе семя;

13і ад сына рабынінага Я выведу народ, бо ён семя тваё.

14Абрагам устаў з самае раніцы, і ўзяў хлеба і мех вады, і даў Агары, паклаўшы ёй на плечы, і хлопчыка, і адпусьціў яе. Яна пайшла і заблудзілася ў пустыні Вірсавіі;

15і ня стала вады ў меху, і яна пакінула хлопчыка пад адным кустом

16і пайшла, села зводдаль, на аддалі аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерці хлопчыка. І яна села насупраць, і заенчыла, і плакала;

17і пачуў Бог голас хлопчыка; і анёл Божы зь неба паклікаў Агар і сказаў ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуў хлопчыкаў голас адтуль, дзе ён быў;

18устань, падымі хлопчыка і вазьмі яго за руку, бо Я выведу зь яго вялікі народ.

19І Бог адкрыў вочы яе, і яна ўбачыла калодзеж з вадою, і пайшла, наліла ў мех вады і напаіла хлопчыка.

20І Бог быў з хлопчыкам; і ён вырас, і пачаў жыць у пустыні, і зрабіўся лучнікам.

21Ён жыў у пустыні Фаран; і маці ягоная ўзяла яму жонку зь зямлі Егіпецкай.

22І было ў той час, Авімэлэх, зь Фіхолам, ваеначальнікам сваім, сказаў Абрагаму: з табою Бог ва ўсім, што ты ні робіш;

23і цяпер прысягні мне тут Богам, што ты не пакрыўдзіш ні мяне, ні сына майго, ні ўнука майго; і як добра я паводзіўся з табою, так і ты будзеш паводзіцца са мною і зямлёю, у якой ты гасьцюеш.

24І сказаў Абрагам: я прысягаю.

25І Абрагам дакараў Авімэлэха за калодзеж з вадою, які адабралі Авімэлэхавыя рабы.

26А Авімэлэх сказаў праўду: ня ведаю, хто гэта зрабіў, і ты не сказаў мне; я нават і ня чуў дагэтуль.

27І ўзяў Абрагам дробнага і буйнога быдла і даў Авімэлэху, і яны абодва спрымірыліся.

28І паставіў Абрагам сем ягнят са статку дробнага быдла асобна.

29А Авімэлэх сказаў Абрагаму: навошта тут гэтыя сем ягнят, якіх ты паставіў асобна?

30Абрагам сказаў: сем ягнят гэтых вазьмі з рукі маёй, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэты калодзеж.

31Таму і назваў ён гэтае месца: Вірсавія, бо тут абодва яны прысягнулі

32і спрымірыліся ў Вірсавіі. І ўстаў Авімэлэх, і Фіхол, ваеначальнік ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістымскую.

33І пасадзіў Абрагам каля Вірсавіі гай і заклікаў там імя Госпада, Бога Вечнага.

34І жыў Абрагам у зямлі Філістымскай, як прыхадзень, шмат дзён.

← БЫЦЦЁ 20 БЫЦЦЁ БЫЦЦЁ 22 →

БЫЦЦЁ 21 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)