We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

БЫЦЦЁ 10

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← БЫЦЦЁ 9 БЫЦЦЁ БЫЦЦЁ 11 →

1Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.

2Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.

3Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.

4Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.

5Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.

6Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.

7Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.

8Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;

9ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.

10Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.

11З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах

12і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.

13Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,

14Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.

15Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,

16Евусэй, Амарэй, Гергесэй,

17Эвэй, Аркей, Сінэй,

18Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,

19і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.

20Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.

21Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.

22Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.

23Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.

24Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.

25У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.

26Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,

27Гадарама, Узала, Дыклу,

28Авала, Авімаіла, Шэву,

29Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.

30Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.

31Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.

32Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.

← БЫЦЦЁ 9 БЫЦЦЁ БЫЦЦЁ 11 →

БЫЦЦЁ 10 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)