We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ГАЛЯТАЎ 6

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ГАЛЯТАЎ 5 ГАЛЯТАЎ

1Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.

2Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.

3Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе.

4Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым,

5бо кожны панясе свой цяжар.

6Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.

7Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне:

8хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае.

9Робячы дабро, ня струджваймася: бо ў свой час пажнём, калі не аслабнем.

10Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.

11Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.

12Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы,

13бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;

14а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.

15Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а новае стварэньне.

16Тым, якія чыняць у згодзе з гэтым правілам, мір ім і міласьць, і Ізраілю Божаму.

17У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім.

18Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.

← ГАЛЯТАЎ 5 ГАЛЯТАЎ

ГАЛЯТАЎ 6 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)