We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЕЗЭКІІЛЯ 15

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЕЗЭКІІЛЯ 14 ЕЗЭКІІЛЯ ЕЗЭКІІЛЯ 16 →

1І было мне слова Гасподняе:

2сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы - сярод дрэў у лесе?

3Ці бяруць ад яго кавалак на які-небудзь выраб? Ці бяруць ад яго хоць на цьвік, каб вешаць на ім якую-небудзь рэч?

4Вось, яно аддаецца агню, каб зьеў яго; абодва канцы яго агонь зьеў, і абгарэла сэрца яго; ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?

5І тады, як яно было цэлае, не прыдавалася ні на які выраб; тым болей, калі агонь зьеў яго, і яно абгарэла, ці прыдатнае яно на які-небудзь выраб?

6Таму так кажа Гасподзь Бог: як дрэва вінаграднай лазы сярод дрэваў лясных Я аддаў агню, каб зьеў яго, так аддам яму і жыхароў Ерусаліма.

7І павярну аблічча Маё супроць іх; з аднаго агню выйдуць, і другі агонь зжарэ іх, - і ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі павярну супроць іх аблічча Маё.

8І зраблю гэтую зямлю пустыняю за тое, што яны вераломна ўчынялі, кажа Гасподзь Бог.

← ЕЗЭКІІЛЯ 14 ЕЗЭКІІЛЯ ЕЗЭКІІЛЯ 16 →

ЕЗЭКІІЛЯ 15 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)