We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ВЫХАД 40

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ВЫХАД 39 ВЫХАД

1І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

2у першы месяц, у першы дзень месяца пастаў скінію сходу,

3і пастаў у ёй каўчэг адкрыцьця, і захіні каўчэг заслонаю;

4і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе;

5і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію;

6і пастаў ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у скінію сходу;

7і пастаў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і налі ў яго вады;

8і пастаў двор вакол і павесь заслону ў браме двара.

9І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята;

10памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая;

11і памаж умывальнік і падножжа яго і асьвяці яго.

12І прывядзі Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою;

13і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне.

14І сыноў ягоных прывядзі, і апрані іх у хітоны,

15і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія.

16І зрабіў Майсей усё: як загадаў яму Гасподзь, так і зрабіў.

17У першы месяц другога года, у першы дзень месяца пастаўлена скінія.

18І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе,

19напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею.

20І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху;

21і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею.

22І паставіў стол у скініі сходу на паўночным баку скініі, паза заслонаю,

23і расклаў на ім рад хлябоў перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.

24І паставіў сьвяцільню ў скініі сходу насупраць стала, на паўднёвым баку скініі,

25і паставіў лампаду перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.

26І паставіў залаты ахвярнік у скініі сходу перад заслонаю

27і задыміў на ім пахучае дымленьне, як загадаў Гасподзь Майсею.

28І павесіў заслону пры ўваходзе ў скінію;

29і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею.

30І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня,

31і абмывалі зь яго Майсей і Аарон і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае;

32калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею.

33І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею.

34І ўкрыла воблака скінію сходу.

35І ня мог Майсей увайсьці ў скінію, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію.

36Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго;

37калі ж не падымалася воблака, дык і яны не выпраўляліся ў дарогу, пакуль яно не падымалася;

38бо воблака Гасподняе стаяла над скініяй удзень, і агонь быў уначы ў ёй перад вачыма ўсяго дома Ізраілевага падчас усяго падарожжа іхняга.

← ВЫХАД 39 ВЫХАД

ВЫХАД 40 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)