We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЭФЭСЯНАЎ 6

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЭФЭСЯНАЎ 5 ЭФЭСЯНАЎ

1Дзеці, слухайцеся сваіх бацькоў у Госпадзе, бо гэтага патрабуе справядлівасьць.

2Шануй бацьку твайго і маці - гэта першая запаведзь з абяцаньнем:

3«Хай будзе табе добра, і будзеш доўга жыць на зямлі».

4І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім.

5Рабы, слухайцеся гаспадароў сваіх цялесных са страхам і трымценьнем, у прастаце сэрца вашага, як Хрыста,

6ня ў блізірнай толькі паслужлівасьці, як чалавекадагоднікі, а як рабы Хрыстовыя, выконваючы волю Божую ад душы,

7служачы шчыра, як Госпаду, а ня як людзям,

8ведаючы, што кожны атрымае ад Госпада ў меру дабра, якое ён зрабіў, хай то раб, хай вольнік.

9І вы, гаспадары, рабеце зь імі гэтак сама, лагодзьце строгасьць, ведаючы, што і над вамі самімі і над імі ёсьць на нябёсах Гасподзь, Які не зважае на асобы.

10Нарэшце, браты мае, мацуйцеся Госпадам і магутнасьцю сілы Ягонай;

11апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д'ябальскіх;

12бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.

13Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць.

14Так што станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці,

15і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;

16а найперш за ўсё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы ліхадзея;

17і шалом ратунку вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць Слова Божае;

18усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў любы час духам, і дбайце пра гэта самае з усёй сталасьцю і благаньнем за ўсіх сьвятых

19і за мяне, каб мне дадзена было слова - вуснамі маімі адкрыта і адважна абвяшчаць таямніцу зьвеставаньня,

20дзеля якога я пасольствую ў кайданах, каб я сьмела прапаведаваў, як я і павінен.

21А каб і вы ведалі пра мае акалічнасьці і дзеі, пра ўсё раскажа вам Тыхік, любасны брат і верны ў Госпадзе службіт,

22якога я і паслаў да вас на тое самае, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.

23Мір братам і любоў зь вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

24Мілата з усімі, што нязьменна любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста. Амін.

← ЭФЭСЯНАЎ 5 ЭФЭСЯНАЎ

ЭФЭСЯНАЎ 6 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)