We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЭКЛЕЗІЯСТА 11

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЭКЛЕЗІЯСТА 10 ЭКЛЕЗІЯСТА ЭКЛЕЗІЯСТА 12 →

1Хлеб свой пускай па вадзе, час міне, і зноў знойдзеш яго.

2Давай частку на сем і нават на восем, бо ня ведаеш, якая нагода чакае зямлю.

3Як напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю; і як паваліцца дрэва на поўдзень, на поўнач, так і ляжацьме, як яно ўпала.

4Хто зважае на вецер, той сеяць ня будзе; і хто паглядае на хмары, ня будзе той жаць.

5Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё.

6Раніцай сей насеньне тваё і ўвечары не давай адпачынку руцэ; бо ня ведаеш ты, ці тое, ці іншае дасьць большы плён альбо тое і іншае будзе аднолькава добра.

7І сьвятло салодкае, і добра вачам бачыць сонца.

8Калі чалавек пражывае многа гадоў, хай весяліцца ўвесь час праз гады, і хай памятае пра цёмныя дні, якіх будзе шмат: усё, што будзе, - марнасьць!

9Весяліся, хлопча, у юнацтве тваім, і хай сэрца тваё вясёлае будзе ва ўсе дні маладосьці тваёй, і хадзі пуцявінамі сэрца твайго і сьветлым бачаньнем вачэй тваіх; толькі ведай, што за ўсё гэта Бог пакліча на суд.

10І смутак гані ад сэрца твайго, і адпрэчвай благое ад цела твайго, бо маладосьць і маленства - марнасьць!

← ЭКЛЕЗІЯСТА 10 ЭКЛЕЗІЯСТА ЭКЛЕЗІЯСТА 12 →

ЭКЛЕЗІЯСТА 11 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)