We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁНЫ 2

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁНЫ 1 ЁНЫ ЁНЫ 3 →

1І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.

2І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта

3і сказаў: «да Госпада заклікаў я ў смутку маім, - і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, - і Ты пачуў голас мой.

4Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною.

5І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой.

6Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.

7Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.

8Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго.

9Пашаноўцы марных і фальшывых божышчаў пакінулі Мілажальнага свайго,

10а я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што абяцаў, выканаю. У Госпада выратаваньне!»

11І сказаў Гасподзь кіту, і ён выкінуў Ёну на сушу.

← ЁНЫ 1 ЁНЫ ЁНЫ 3 →

ЁНЫ 2 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)