We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

2 КАРЫНФЯНАЎ 8

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← 2 КАРЫНФЯНАЎ 7 2 КАРЫНФЯНАЎ 2 КАРЫНФЯНАЎ 9 →

1Паведамляем вам, браты, пра мілату Божую, дадзеную цэрквам Македонскім;

2бо яны сярод вялікіх выпрабаваньняў нягодамі маюць шмат радасьці, і глыбокая галеча іхняя разьліваецца бяз краю ў шчодрасьці іхняй гасьціннасьці;

3бо яны зычлівыя па сіле і па-над сіламі - я сьведка:

4яны вельмі пераканаўча прасілі нас прыняць дар і ўдзел іхні ў служэньні сьвятым;

5і ня толькі тое, на што мы спадзяваліся, але яны аддалі саміх сябе найперш Госпаду, потым і нам з волі Божае;

6таму мы прасілі Ціта, каб ён, як быў пачаў, так і скончыў у вас і гэтую добрую дзею.

7А як што вы перапоўненыя ўсім: вераю і словам, і пазнаньнем і ўсякай руплівасьцю, і любоўю вашаю да нас, - дык прасякнецеся ж і гэтаю дабрачыннасьцю.

8Кажу гэта не як загад, а дбаньнем іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.

9Бо ведаеце вы мілату Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, будучы багаты, зьбяднеў дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягонай беднасьцю.

10Я даю на гэта раду: бо гэта карысна вам, вы ня толькі пачалі рабіць гэта, але і жадалі таго яшчэ зь леташняга.

11Завяршэце ж цяпер самую дзею, каб, чаго так моцна прагнулі, тое і зроблена было па магчымасьці.

12Бо, калі ёсьць руплівасьць, дык яна прымаецца залежна ад таго, хто мае, а не ад таго, чаго ня мае.

13Тут трэба, каб іншым была палёгка, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.

14Сёньня ваш дастатак на пакрыцьцё іхняй нястачы; а пасьля іх дастатак на пакрыцьцё вашай нястачы, каб была роўнасьць,

15як напісана: «хто сабраў многа, ня меў лішняга, і хто - мала, ня меў нястачы».

16Дзякаваць Богу, што Ён уклаў у Цітава сэрца такую руплівасьць пра вас;

17бо, хоць я і прасіў яго, але ён, будучы занадта руплівы, пайшоў да вас з добрае волі.

18Зь ім паслалі мы таксама брата, якога ва ўсіх цэрквах многа хваляць за зьвеставаньне,

19і пры гэтым выбранага ад цэркваў у спадарожнікі нам для гэтага добрага пачынаньня, якому мы служым у славу Самога Госпада і ў згодзе з руплівасьцю вашай,

20асьцерагаючыся, каб хто не наракаў на нас пры такой шчодрасьці прынашэньняў, якія давераны нашаму служэньню;

21бо мы дбаем за дабро ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.

22Мы паслалі зь імі і брата нашага, чыю руплівасьць шмат разоў праверылі ў многім, і які сёньня яшчэ руплівейшы празь вялікі давер да вас.

23Што да Ціта, гэта - мой сябар і супрацоўнік у вас; а што да братоў нашых, гэта - пасланцы цэркваў, слава Хрыстова.

24Дык вось, перад абліччам цэркваў дайце ім доказ любові вашай і таго, што мы справядліва ганарымся вамі.

← 2 КАРЫНФЯНАЎ 7 2 КАРЫНФЯНАЎ 2 КАРЫНФЯНАЎ 9 →

2 КАРЫНФЯНАЎ 8 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)