We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

2 КАРЫНФЯНАЎ 5

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← 2 КАРЫНФЯНАЎ 4 2 КАРЫНФЯНАЎ 2 КАРЫНФЯНАЎ 6 →

1Бо ведаем, што, калі зямны наш дом, гэтая хаціна, зруйнуецца, мы маем ад Бога жытлішча на нябёсах, дом нерукатворны, вечны.

2Таму якраз мы і стогнем, хочучы апрануцца ў нябеснае наша жытлішча;

3толькі б нам і апранутым не апынуцца голымі.

4Бо мы, пакуль у гэтай хаціне стогнем пад цяжарам, бо ня хочам распрануцца, а апрануцца, каб сьмяротнае паглынута было жыцьцём.

5На гэта якраз і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.

6Дык вось, мы заўсёды лагодзімся; і як ведаем, што, пакуль сталюючыся ў целе, мы далёка да Госпада»

7бо ходзім вераю, а ня бачаньнем,

8дык мы лагодзімся і хочам лепей выйсьці зь цела і ўсталявацца ў Госпадзе,

9і таму рупліва намагаемся, ці сталюючыся, ці выходзячы, падабацца Яму;

10бо ўсім нам трэба зьявіцца перад судовым тронам Хрыстовым, каб кожнаму атрымаць згодна з тым, што ён рабіў, жывучы ў целе, добрае ці благое.

11І вось, ведаючы страх Гасподні, мы настаўляем на розум людзей, а Богу мы адкрытыя; спадзяюся, што адкрытыя і вашым сумленьням.

12Ня зноў даручаем сябе вам, а даём вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы што сказаць тым, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам.

13Калі мы выходзім зь сябе, дык дзеля Бога; а калі сьціплыя, дык дзеля вас.

14Бо любоў Хрыстовая абдымае нас, а мы разважаем так: калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі.

15А Хрыстос за ўсіх памёр, каб тыя, што жывуць, ужо ня дзеля сябе жылі, а дзеля памерлага за іх і ўваскрэслага.

16Таму ад сёньня мы нікога ня ведаем па плоці; калі ж і ведалі Хрыста па плоці, дык сёньня ўжо ня ведаем.

17Дык вось, хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старажытнае мінула, цяпер усё новае.

18А ўсё ад Бога, Які Ісусам Хрыстом прымірыў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня,

19таму што Бог у Хрысьце прымірыў з Сабою сьвет, ня ставячы людзям у віну злачынстваў іхніх, і даў нам слова прымірэньня.

20Вось мы - пасланыцы ў імя Хрыстовае, і як бы сам Бог умаўляе праз нас, у імя Хрыстовае просім: замірэцеся з Богам!

21Бо Таго, Хто ня ведаў грэху, Ён зрабіў нам ахвяраю за грэх, каб мы ў Ім зрабіліся праведнымі перад Богам.

← 2 КАРЫНФЯНАЎ 4 2 КАРЫНФЯНАЎ 2 КАРЫНФЯНАЎ 6 →

2 КАРЫНФЯНАЎ 5 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)