We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4 →

1І таму, ня могучы болей трываць, мы захацелі застацца ў Афінах адны,

2і паслалі Цімафея, брата нашага і службіта Божага і супрацоўніка нашага ў зьвеставаньні Хрыстовым, каб умацаваць вас і суцешыць у веры вашай,

3каб ніхто не пахіснуўся ў смутках нашых; бо вы самі ведаеце, што так нам наканавана.

4Бо мы і тады, калі былі ў вас, прадказвалі вам, што будзем пакутаваць, як і здарылася, і вы ведаеце.

5Таму і я, не чакаючы болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас змусьціцель і ня сталася марнаю праца нашая.

6А цяпер, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, хочучы нас бачыць, як і мы вас, -

7дык мы, пры ўсім смутку і гароце нашай, суцешыліся з вамі, браты, дзеля вашай веры;

8бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіце ў Госпадзе.

9Якую падзяку можам мы ўзьнесьці Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся за вас перад Богам нашым,

10ноч і дзень найруплівей молячыся за тое, каб бачыць аблічча ваша і дапоўніць, чаго не ставала веры вашай?

11А Сам Бог і Айцец наш і Гасподзь наш Ісус Хрыстос хай скіруе шлях наш да вас.

12А вас Гасподзь хай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас,

13каб умацаваць сэрцы нашыя беззаганнымі ў сьвятыні прад Богам і Айцом нашым у прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Ягонымі. Амін.

← 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4 →

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)