We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

1 КАРЫНФЯНАЎ 8

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← 1 КАРЫНФЯНАЎ 7 1 КАРЫНФЯНАЎ 1 КАРЫНФЯНАЎ 9 →

1Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае.

2Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць;

3а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго.

4І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага.

5Бо, хоць і ёсьць так званыя божышчы, хай то на небе, хай на зямлі, - бо ёсьць шмат багоў і валадароў шмат, -

6але ў нас адзін Бог Айцец, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Гасподзь Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго.

7Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца.

8Ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім.

9Пільнуйцеся, аднак, каб гэтая свабода вашая ня спрычыніла падзеньня нямоглых.

10Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае?

11І ад разуменьня твайго загіне нямоглы брат, за якога памёр Хрыстос.

12А зграшаючы так супроць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супроць Хрыста.

13І таму, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса вавек, каб не спакушаць брата майго.

← 1 КАРЫНФЯНАЎ 7 1 КАРЫНФЯНАЎ 1 КАРЫНФЯНАЎ 9 →

1 КАРЫНФЯНАЎ 8 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)